Слюнькін зазначыў, што уручэнне грамат адбылося, «нягледзячы на нелегітымнасць Лукашэнкі, саўдзел у вайне супраць Украіны і больш за 1300 палітычных зняволеных».

«Старая добрая рэальная палітыка», — напісаў ён.

Пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін прыняла актыўны ўдзел у вызваленні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ і асабіста праводзіла яе ў аэрапорце.

У аэрапорце Наталлю Хершэ сустракала і праводзіла пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін

У аэрапорце Наталлю Хершэ сустракала і праводзіла пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін

Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня 2020 года, яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў жанчын на маршы за свабодныя выбары. Пазней яе асудзілі да 2,5 года калоніі. Яна правяла за кратамі 17 месяцаў. Ëй заставалася адбыць яшчэ 13 месяцаў зняволення.

Яшчэ ў лютым Крысцін Хонэгер-Залатухін уручыла Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат. Швейцарскае МЗС каментавала, што не лічыць гэты жэст прызнаннем легітымнасці Лукашэнкі.

Раней амбасадары еўрапейскіх краін адмаўляліся ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку, дэманструючы тым самым непрызнанне вынікаў выбараў 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
45