Па словах пацярпелага, ён знайшоў у сваёй гаспадарчай пабудове патроны і металічны прадмет, падобны да аўтаручкі. Гэтыя прадметы раней належалі яго бацьку.
«Праз дзень-два, ужыўшы спіртное, пенсіянер вырашыў выпрабаваць знаходку: уставіў ў металічную прыладу патрон і паспрабаваў зрабіць з яе стрэл. Калі гэтага не адбылося, мужчына павярнуў прыладу ствалом да сабе, і ў гэты момант яна стрэліла. Грамадзянін атрымаў раненне ў жывот», — расказала экспертка Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Юлія Асіпёнак.
Балістычная экспертыза ўстанавіла, што стрэліў прадмет, выраблены саматужным спосабам у форме аўтаручкі, якая страляе. Фактычна ён з'яўляецца гладкаствольнай агнястрэльнай зброяй. Патроны да яго аказаліся завадскімі.
Па гэтым выпадку заведзена крымінальная справа.





