Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Кіраўнікі арганізацый абавязаны сачыць, каб работнікі і наведвальнікі ўстаноў насілі маскі,калі няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю (1-1, 5 метра). Таксама маскі павінны насіць работнікі ў арганізацыях аховы здароўя, аптэках, грамадскім харчаванні, усіх відах транспарту.

Акрамя таго, масачны рэжым уводзіцца на прамысловых прадпрыемствах, іншых аб'ектах і арганізацыях. Абавязаныя насіць маскі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Пры гэтым ва ўстановах адукацыі масачны рэжым таксама ўводзіцца для студэнтаў.

Таксама ва ўстановах адукацыі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы, а ў іншых арганізацыях — рэкламныя і іншыя акцыі. Санстанцыя папярэджвае, што да 1 кастрычніка будзе проста сачыць за выкананнем гэтых і іншых патрабаванняў, а потым пачне караць парушальнікаў.

Міністэрства аховы здароўя апошнім часам канстатуе рост захворвання COVID-19 у Беларусі, але лічбавых звестак, па якіх можна было б зарыентавацца ў памерах з'явы, не дае.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0