Арцём Пікуль, фота з асабістай старонкі

Затрыманага зваць Арцём Пікуль — ён ураджэнец Баранавічаў. На радзіме ён часта мяняў месцы працы, пакуль знайшоў сябе ў фітнэсе, стаў трэніраваць. 

Нядаўна ён пераехаў у Гданьск, дзе жыццё пакацілася па схіле. 

Арцём пачаў весці свой інстаграм эпатажна, змяшчаў відэа, як ён чапляецца да людзей рознага полу і ўзросту. За кадры гвалту і абразаў акаўнт у выніку выдалілі. 

Сёе-тое яшчэ можна знайсці ў яго ютуб-канале (відэа густыя на лаянку).

Затрыманы беларус. Фота: паліцыя Гданьска

«На жаль, у Арцёма праблемы з залежнасцямі, жыў то ў нейкіх знаёмых, то ў хостэлах, здымаў відэа і скідваў, як здзекуецца з людзей, пагражаў тым жа самым, калі вернецца ў Беларусь. Літаральна ўсіх сваіх знаёмых задзяўбаў у Беларусі. Што ён цар, ці гатовы яму кланяцца, што будзе рэзаць голавы і гэтак далей. Адначасова з гэтым прасіў грошай», — сказалі «Нашай Ніве» яго былыя кліенты ў Баранавічах.

Што ён рабіў у неэксплуатаваным будынку разам з 37-гадовым польскім бамжом і што стала прычынай канфлікту, невядома. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Злобный вожык / Адказаць
28.09.2022
Пусть посидит теперь царь в палатах белокаменных.
1
Дддд / Адказаць
28.09.2022
Явно вырос в проблемной семье.
0
Дзед / Адказаць
28.09.2022
Магчыма ўсе мазгі перапампаваў у цягліцы.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру