«Грамадзяне ЗША павінны адмовіцца ад паездак у Расію, а тыя, хто пражывае або падарожнічае цяпер у Расіі, павінны неадкладна пакінуць краіну, пакуль застаюцца абмежаваныя магчымасці для выезду на прыватнай аснове», — гаворыцца ў паведамленні.
Амерыканскія дыпламаты выказалі асцярогу, што расійскія ўлады могуць не прызнаваць падвойнае грамадзянства Расіі і ЗША і адмовіць такім людзям у доступе да консульскай дапамогі ЗША, перашкодзіць іх выезду з Расіі і заклікаць на вайсковую службу.
«Нагадваем грамадзянам ЗША, што права на мірныя сходы і свабоду слова ў Расіі не гарантуецца. Пазбягайце любых палітычных ці сацыяльных пратэстаў і не фатаграфуйце супрацоўнікаў праваахоўных органаў на гэтых мерапрыемствах. Расійскія ўлады арыштоўвалі грамадзян ЗША, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях», — папярэдзілі ў амбасадзе.
Учора Балгарыя, Польшча і Эстонія пра тое ж папрасілі сваіх грамадзян. МЗС Балгарыі, напрыклад, прасіла зрабіць гэта, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі перамяшчэння ў сувязі са складанай абстаноўкай.Тым, хто застаецца, параілі «праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць месцаў масавага збору людзей і ўважліва адсочваць развіццё сітуацыі».
Краіны Захаду, відавочна, пачынаюць непакоіцца за бяспеку сваіх грамадзян у Расіі.