«Добра відаць, як хвалі адскокваюць ад дна да паверхні. Няма сумневаў, што гэта быў выбух», — расказаў Б'ёрн Лунд. Адзін з выбухаў магнітудай 2,3 быў зарэгістраваны вымяральнымі станцыямі.

Выбухі, сцвярджае шведскі тэлеканал, адбыліся ў тым жа самым раёне, дзе раней была зафіксаваная ўцечка газу.

Акрамя таго, Міністэрства абароны Даніі паказала відэа ўцечкі на газаправодзе «Паўночны паток — 2», знятае з паветра. На відэа — бурлівы круг шырынёй у некалькі сотняў метраў.

Цяпер у Балтыйскім моры ўстаноўленыя забароненыя зоны — у мэтах бяспекі суднаходства і авіяпералётаў. 

Нагадаем, учора Данія, а сёння і Швецыя заявілі аб наяўнасці ўцечак з газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2». Яны былі выяўленыя ў раёне вострава Борнхальм. Па звестках Шведскай марской адміністрацыі, пашкоджаныя газаправоды ў трох месцах, асноўная версія здарэння — дыверсія.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
14
Сумна
1
Абуральна
5