«Дарагія мае! Просьба да ўсіх дарослых: адпусціце гэтую сітуацыю, не нагнятайце, не думайце пра яе шмат, іначай яна з'есць вас знутры. Жыццё ідзе далей, працягвайце яго так, каб было што мне расказаць, калі мы сустрэнемся:)» — напісаў Павел.
«Гэтыя словы мне дадаюць сілаў», — напісала Ірына.
Гродзенскага журналіста і актывіста Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы. Ён знаходзіцца ў СІЗА.
«Павел адмаўляўся ад усіх прац дзеля магчымасці ездзіць у Беларусь». Жонка Мажэйкі пра паўторную справу мужа





