Фота: pxhere.com

З гэтай нагоды выказаўся вядомы ў сацсетках доктар Каран Радж. Ён пераконвае, што гэта можа быць карысна для здароўя.

Радж кажа, што сон у шкарпэтках паляпшае зварот крыві ў нагах і прыводзіць да пашырэння крывяносных сасудаў. У выніку арганізм значна лепш цепларэгулюецца.

А ніжэйшая тэмпература цела, у сваю чаргу, паляпшае якасць сну. Таму ён асабліва рэкамендуе гэта паспрабаваць тым, хто дрэнна спіць ці мае праблемы з засынаннем.

Цікава, што парады Раджа падмацаваныя навуковымі даследаваннямі. У мінулым годзе часопіс Nature апублікаваў вынікі аналізу, які паказаў, што шкарпэткі дапамагаюць хутчэй заснуць. У сярэднім — на пятнаццаць хвілін раней, чым звычайна.

Чытайце яшчэ:

Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць

Замачыце ногі ў перакісе вадароду — і вы пазбавіцеся надакучлівай праблемы 

Як і калі трэба ўзважвацца? Вось што варта ведаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Казік / Адказаць
25.09.2022
А мне чым меньш вопраткі, тым лепш засынаецца
1
Тэкля / Адказаць
25.09.2022
Усё гэта суб'ектыўна. Не для кожнага
0
Антоніан Август / Адказаць
25.09.2022
А ці карысна спаць у майтках?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру