Паведамляецца, што выхад з Херсона дазволіў бы расійскім вайскоўцам арганізавана адступіць за Дняпро, захаваўшы тэхніку і асабовы склад. Аднак такое адступленне стала б яшчэ адным зневажальным публічным прызнаннем паразы ў вайне і прынесла б Украіне другую буйную перамогу за адзін месяц пасля паспяховага наступленне на Харкаўшчыне.

Херсон быў першым буйным украінскім горадам, захопленым у лютым, і застаецца адзіным абласным цэнтрам, які знаходзіцца пад кантролем Масквы. Яго вызваленне стала б вялікім дасягненнем для Уладзіміра Зяленскага. Выданне звязвае рашэнне аб частковай мабілізацыі ў Расіі з тым, што Пуцін засяроджаны на перамозе любой цаной, а расійскае войска збянтэжанае.

Крыніцы New York Times, знаёмыя з сакрэтнымі разведданымі, заявілі, што Пуцін адводзіць сабе важнейшую ролю ў вайне — у тым ліку кажа вайскоўцам, што стратэгічныя рашэнні на месцах павінны прымацца асабіста ім.

Хаця Пуцін прыняў некаторыя рэкамендацыі ваеннага камандавання, у тым ліку мабілізацыю цывільнага насельніцтва, яго ўдзел стварыў напружанасць, заявілі крыніцы выдання. Па іх словах, нязгода Пуціна з адводам войскаў з Херсона прывяла да зніжэння маральнага духу сярод расійскіх вайскоўцаў, якія ў асноўным адрэзаныя ад ліній забеспячэння (пасля вываду з ладу Антонаўскага моста). Яны лічаць, што могуць застацца ў вельмі цяжкім становішчы ў выпадку наступу ўкраінскіх войскаў.

Клас
21
Панылы сорам
5
Ха-ха
49
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
9