Праваабаронца з праваабарончага цэнтра «Вясна» была затрыманая 21 студзеня 2021 года. Яе абвінавацілі па крымінальнай справе па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Ласіцу, як і яе калегу Леаніда Судаленку, абвінавацілі ў фінансавай дапамозе людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. Абое мужна вытрымалі зняволенне і не зламаліся.

3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Таццяну Ласіцу да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Як паведамляе «Гомельская вясна», Ласіцу выпусцілі з гомельскай жаночай калоніі. 

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2