У тэлефонах людзей захаваліся фота з сабакам

У тэлефонах людзей захаваліся фота з сабакам

«Сёння, калі збіраліся на сняданак, пачулі стрэлы: спачатку адзін, потым другі, каля корпуса «Маці і дзіця», — распавяла жанчына. — Пастаяльцы, вокны якіх выходзяць на той бок, потым распавялі, што выпадак бачыў хлопчык і яго бабуля. Першым стрэлам, мабыць, мужчына параніў сабаку, той завішчаў. Потым ён падышоў да параненай жывёлы і стрэліў у яго другі раз. Сабака мучыўся і памер не адразу. Затым адцягнулі сабаку ў бок».

«Я выклікала міліцыю. Адпачывальнікі шакаваныя. Я разумею, што бадзяжных жывёл быць на тэрыторыі не павінна, але чаму не выклікалі адлоў, а сталі страляць? Стральба каля дзіцячай установы — гэта нонсэнс. Мала таго, што забойства жывёлы — само па сабе жорсткасць, але і куды паляціць шалёная куля, хто гарантуе? Корпус усяго за 30-40 метраў», — дадала жанчына. 

Дырэктар санаторыя «Сонейка» Віталь Кобель расказаў, што сабака з'явіўся на тэрыторыі санаторыя каля месяца таму. «Мы спрабавалі яго злавіць сваімі сіламі, але ў нас не атрымалася. Тады загадчык гаспадаркі выклікаў егера, які зрабіў адстрэл. Сабака гуляў з дзецьмі. Мы турбаваліся, што ён іх пакусае і можа быць хворы, таму прынялі такія меры».

У міліцыі заявілі, што праводзіцца праверка.

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
32