Фота: Pixabay.

Фота: Pixabay.

Вынікі новага маштабнага даследавання сувязі дэменцыі і сну могуць прывесці да знаходжання новых спосабаў выяўлення прыкметаў гэтай хваробы.



Толькі 5% людзей сярэдняга ўзросту бачаць кашмары штотыдзень.

Большасць людзей час ад часу пакутуюць ад благіх сноў, але ж толькі 5 адсоткаў дарослых людзей бачаць сапраўдныя кашмары прынамсі раз на тыдзень. Стрэс, трывожнасць і недахоп сну з’яўляюцца патэнцыйнымі трыгерамі гэтай з’явы, але папярэднія даследавання хваробы Паркінсона таксама звязвалі частыя кашмары з паскораным пагаршэннем кагнітыўных здольнасцяў і развіццём дэменцыі ў будучыні.

Каб высветліць, ці тое самае праўдзіва для здаровых дарослых людзей, дактары вывучылі даныя апошніх трох даследаванняў на гэту тэму. Даследчыкі аналізавалі якасць сну ўдзельнікаў, а потым назіралі за імі на працягу многіх гадоў, перыядычна адсочваючы стан здароўя мозга кожнага. У даследаванні ўзялі ўдзел звыш 600 людзей сярэдняга ўзросту (ад 35 да 64 гадоў), і яшчэ 2600 людзей, якім было па 79 гадоў і больш.

Іх даныя прааналізавалі, каб высветліць, ці тыя людзі, што часцей бачыць кашмары, сапраўды больш схільныя да пагаршэння разумовых здольнасцяў, і які працэнт з іх урэшце атрымлівае дыягназ дэменцыі.

Сярод пажылых удзельнікаў у тых, хто часта паведамляў аб трывожных снах, у наступныя гады ў два разы часцей дыягнаставалася дэменцыя.

Адным магчымым тлумачэннем гэтаму можа быць тое, што людзі, якім сняцца кашмары, маюць ніжэйшую якасць сну. Благая якасць сну, у сваю чаргу, прыводзіць да таго, што набіраецца большая колькасць тых бялкоў, якія часта звязваюць з узнікненнем дэменцыі.

Другое магчымае тлумачэнне — генетычны ўплыў, якім абумоўліваецца і якасць сну, і хуткі заняпад кагнітыўных здольнасцяў.

Імаверна, нэйрадэгенератыўныя працэсы ў пярэдняй долі мозга ўскладняюць здольнасць людзей кантраляваць свае эмоцыі падчас сну, што ў сваю чаргу прыводзіць да кашмараў.

Мы ведаем, што нейрадэгенератыўныя захворванні, такія як хвароба Паркінсана або Альцгаймер, звычайна пачынаюцца праз шмат гадоў пасля іх дыягназавання. У некаторых асоб кашмары могуць сведчыць, што яны ўжо маюць нэйрадэгенератыўнае захворванне, што развіваецца.

Толькі некаторыя частка дарослых людзей, якія перыядычна сняць кашмары, насамрэч маюць павялічаную рызыку развіцця дэменцыі. Тым не менш, калі сувязь паміж кашмарамі і рызыкай дэменцыі будзе канчаткова пацверджана, то іх наяўнасць у будучыні можа выкарыстоўвацца для знаходжання асоб, якія сапраўды маюць павышаную рызыку развіцця гэтай хваробы.

Найлепшы спосаб справіцца з дэменцыяй — яе прадухіленне. Ёсць некалькі фактараў, на якія заўсёды можна паўплываць — кепскае харчаванне, недахоп фізічнай актыўнасці, курэнне і злоўжыванне алкаголем.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?