«Што прыносіць большую шкоду людзям? Какаін або выкіды ад спальвання вуглевадародаў, у тым ліку нафты?» — задаўся пытаннем Петра.

Замежныя СМІ адзначылі, што літаральна напярэдадні ён заявіў, што Калумбія плануе скараціць пасевы кокі, «абапіраючыся не на ваенныя дзеянні, а на стварэнне ўмоў для таго, каб сяляне знаходзілі «рэнтабельныя альтэрнатывы» вырошчванню раслін, якія змяшчаюць наркатычнае рэчыва.

Новы прэзідэнт Калумбіі Густава Петра быў прыведзены да прысягі 8 жніўня. Адным з пунктаў яго праграмы быў заклік да сусветнай супольнасці дэкрыміналізаваць наркотыкі.

«Прыйшоў час прыняць новую міжнародную канвенцыю, якая прызнае, што вайна з наркотыкамі пацярпела паражэнне. Вядома, мір магчымы. Але гэта залежыць ад таго, ці будзе цяперашняя палітыка ў дачыненні да наркотыкаў замененая рашучымі мерамі, якія прадухіляюць спажыванне ў развітых грамадствах», — падкрэсліў Петра.

Клас
11
Панылы сорам
12
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0