Спачатку прамова Уладзіміра Пуціна чакалася ў 20:00, але затым трансляцыю сталі адкладваць. 

У выніку зварот быў анансаваны на раніцу 21 верасня. Але, як высветлілі «Можем объяснить», відэа з прамовай Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі было гатовае яшчэ ўвечары 20 верасня. Гэта вынікае з метаданых файла.

Ролік, загружаны на сайт прэзідэнта Расіі, быў створаны ў аўторак у 22:19. У 5:22 быў створаны PDF-файл указа аб частковай мабілізацыі. А ў 8:20 — відэа з інтэрв'ю Сяргея Шайгу, якое было апублікаванае ў Telegram-канале Мінабароны РФ.

Трансляцыя прамовы прэзідэнта пачалася ў эфіры расійскіх дзяржканалаў роўна ў 9:00 — гэта значыць, амаль праз 11 гадзін пасля запісу. А вось інтэрв'ю Шайгу было прадэманстраванае ўсяго праз гадзіну пасля яго стварэння.

Верагодна, указ дапрацоўвалі ўсю ноч, але і пасля гэтага ў ім засталіся прабелы.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
45
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
9