«Як ні сумна, замест таго каб радасна рыхтавацца да канцэрта, які мы ўсе так доўга чакалі, нам давядзецца рыхтуецца да выдачы зваротаў за квіткі», — напісалі Horse&Vega.

Прычына адмены — адмова Міністэрства культуры ў выдачы гастрольнага пасведчання на правядзенне шоу ў Мінску.

Выступ гурта павінен быў адбыцца 26 верасня ў Prime Hall. Спачатку арганізатары думалі пра перанос канцэрта, але ў выніку скасавалі цалкам.

Лідара гурта Мікалая Камягіна штрафавалі ў лютым за ўдзел у антываеннай акцыі супраць вайны ва Украіне.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2