Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі падчас сустрэчы ў кулуарах саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, 15 верасня 2022 г. Фота: Kremlin Pool Photo via AP

Як расказалі амерыканскім журналістам украінскія вайскоўцы, РФ на мінулым тыдні пачала выкарыстоўваць перафарбаваныя пад расейскія каляровыя схемы іранскія дроны Shahed-136.

Іх сталі заўважаць над украінскімі пазіцыямі ў Харкаўскай вобласці.

Эксперт па зброі Скот Карына лічыць, што «зʼяўленне Shahed-136 на вайне ва Украіне, несумненна, мяняе аператыўныя планы Кіева».

Па яго словах, іранскія дроны ў Расіі могуць стаць важным процівагай украінскім HIMARS. Складанасць процідзеяння ў тым, што дроны даволі маленькія і лётаюць вельмі нізка, так што ўкраінскай СПА будзе цяжка іх засекчы.

Такія сістэмы могуць выкарыстоўвацца Расіяй для знішчэння ўкраінскай артылерыі, у тым ліку пастаўленых ЗША гаўбіц М-777.

Між тым, міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амір Абдалахян у ліпені адмаўляў пастаўкі дронаў у Расію. «Прынцыповая і дакладная пазіцыя Ісламскай Рэспублікі Іран заключаецца ў супрацьдзеянні вайне і падтрымцы намаганняў адносна спынення вайны, і гэтая пазіцыя адрозніваецца ад падвойных стандартаў некаторых заходніх дзяржаў», — заявіў міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран.

Сваіх эфектыўных беспілотнікаў Расія не мае.

Майкл Найтс, ваенны спецыяліст аналітычнага цэнтра вашынгтонскага Інстытута блізкаўсходняй палітыкі, прадказаў, што ўкраінцы ўсё ж здолеюць хутка знайсці проціяддзе іранскім беспілотнікам-камікадзэ. «У Емене, Сірыі і Газе іранскія беспілотнікі выглядаюць салідна, — сказаў ён. — Але Украіна валодае саліднай сістэмай супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, з якой Іран раней не сутыкаўся». Гэтыя дроны, кажа Найтс, «напачатку эфектыўныя, але пасля першы шокавы эфект мінае».

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
10
Абуральна
140