«На сённяшні момант следчымі ўзбуджана ўжо 592 крымінальныя справы, з іх у 463 выпадках падазраваныя ўстаноўленыя. Пры гэтым агульная сума нанесенай шкоды грамадзянам перавысіла чатыры мільёны даляраў ЗША!», — расказаў міліцэйскі чыноўнік.

Па ягоных словах, «на вуду махляроў часцей за ўсё трапляюцца жанчыны ва ўзросце ад 60 гадоў і старэй». «Напрыклад, у Мінску з больш чым 400 пацярпелых толькі 43 — гэта прадстаўнікі моцнага полу», — адзначыў ён.

Што тычыцца кур'ераў, то імі часцей за ўсё становяцца людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў без пэўнага роду заняткаў. Самаму малодшаму з іх 15 гадоў, найстарэйшаму — 56. Сярод затрыманых сёлета 179 чалавек — 12 грамадзян Расійскай Федэрацыі, 14 непаўналетніх, 13 жанчын. Больш за чвэрць гэтых людзей раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Сутнасць злачыннай схемы — у тым, што чалавеку тэлефануюць і паведамляюць, што з ягоным блізкім сваяком здарылася нешта кепскае, найчасцей буйное ДТЗ. І каб яго ўратаваць, трэба тэрмінова вялікая сума грошай, якую ахвяры махлярства прапануецца неадкладна выдаць кур'еру, які хутка прыязджае. Пасля атрыманыя грошы хутка пераводзяць за мяжу, і нават затрыманне кур'ера не дае магчымасць іх вярнуць, бо ён паспявае іх перадаць іншым людзям.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0