Сярод затрыманых — мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 35 да 51 года. Згодна з інфармацыяй МУС, яны ўдзельнічалі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах, камунікавалі паміж сабой у раённых чатах.

Таксама сцвярджаецца, што пратэсную акцыю нібыта арганізавала мінчанка Вікторыя, якая пражывае за мяжой.

«Яна праз мэсэнджары падабрала выканаўцаў, якім давала ўказанні. Ёй жа адпраўляліся фотасправаздачы аб праведзенай працы для далейшага размяшчэння на экстрэмісцкіх рэсурсах».

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
33