Што тычыцца гадавога падаражання, то тут адназначны лідар — мяса і мясапрадукты, якія дадалі ў цане адразу 17,8%.
На 15,9% вырас цэннік алкагольных напояў, малака і малочных прадуктаў — плюс 13,5%.
Значна павялічыўся кошт імпартных тавараў: фактычна на траціну (+32,1%) падаражэлі замежныя сінтэтычныя мыйныя сродкі, замежныя крупы і бабовыя — плюс 28,9% за год.
Цана на электратавары прадэманстравала рост у 26 працэнтных пунктаў.
Статыстыка за жнівень наступная: у жніўні 2022 года (у параўнанні з ліпенем) мяса і мясапрадукты падаражэлі на 1,4%, малако і малочныя прадукты — на 1,9%.
Разам з тым, з-за сезоннасці, у жніўні адразу на 17,4% патаннелі гародніна і садавіна.
Лідар — памідоры, якія патаннелі на 48,1%, далей ідуць бульба, якая скінула ў цане 37,3%, і белакачанная капуста — 36,6%.
Агуркі сталі таннейшымі на 34,2%, а яблыкі — усяго на 4,4%.





