Фота: інстаграм @hurkou_muaythai
Чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу ўвайшоў у Грамадскую камісію спартоўцаў для падтрымкі палка «Пагоня».
Гэтую камісію беларускія спартоўцы заснавалі з мэтай вядзення справаздачнасці па зборы сродкаў на патрэбы палка.
Плануецца, што камісія дапаможа добраахвотнікам у пытаннях збору сродкаў і фінансавання, будзе адказваць за празрыстасць. Пасяджэнні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздачу плануюць публікаваць пры канцы кожнага месяца.
У склад камісіі, апроч Гуркова, увайшлі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, беларускі гімнаст і артыст цырка Дзю Салей Сямён Букін.
Ад палка «Пагоня» у камісію дэлегаваны ваяр-дабраахвотнік з пазыўным «Марс».
Полк «Пагоня» паведамляе, што хутка да яго далучацца новыя падрыхтаваныя байцы і спецыялісты.
Віталь Гуркоў пракаментаваў, чаму ўвайшоў у камісію:
«Жывучы ва Украіне, немагчыма не прымаць удзел у дапамозе тым, хто бароніць мірнае жыццё, тым больш што дапамога патрэбная таксама нашым беларусам, якія абралі гэты рызыкоўны і цяжкі шлях. І мы, якія вярнуліся да мірнага жыцця, павінны рабіць усё дзеля забеспячэння вайскоўцаў усім неабходным.
Часам гаворка ідзе наўпрост пра бытавыя пытанні, якія трэба вырашаць вельмі хутка і аператыўна: рамонт аўто, абмундзіраванне і адзенне, паліва, набыццё сродкаў сувязі і г.д. Хлопцы маюць патрэбу ў падтрымцы, пакамунікаваўшы з імі, вырашылі зрабіць менавіта такую мадэль супрацоўніцтва, каб нашы ваяры не адчувалі сябе кінутымі сам-насам з такога роду складанасцямі».
Віталь таксама праводзіць трэніроўкі для спартоўцаў у Кіеве.
«Я і многія іншыя беларусы гатовыя абараняць свабоду Украіны». Гуркоў запісаў відэазварот з-за пагрозы вайны
«Менавіта ўкраінцы блізкія мне па духу!» Баксёр Віталь Гуркоў запісаўся ў абаронцы Кіева





