Летась Сунгоркін рэзка крытыкаваў закрыццё газеты ў Беларусі і затрыманне журналіста Генадзя Мажэйкі. Пры гэтым ён быў верны курсу Пуціна і быў адным са слупоў сістэмы, якая абалваньвала расіян шавіністычнай прапагандай і распальвала варожасць да ўкраінцаў і народаў Захаду.
Смерць Сунгоркіна — чарговая ў шэрагу смерцяў расійскіх топ-менеджараў, ад «Газпрома» да медыягігантаў.





