«Гэтых еўрапейцаў, падобна, так проста не ўзяць — эканомныя. А то распавядаюць жахі пра тое, што іх чакае зімой. Мяне нават адзін хлопец спытаў, які вучыць тут англійскую: «А навошта мы вучым англійскую, яны ж зімой замерзнуць?». А я кажу: «Нічога, будзеш ведаць мёртвую мову, кшталту латыні або старажытнагрэчаскай», — напісаў Максім у адным са сваіх лістоў.
«Пачуццё гумару ў Максіма Знака проста выдатнае», — пракаментавала Вольга Барабаншчыкава.





