На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбылася перастрэлка паміж памежнікамі, паведамляе ў Facebook кіргізская памежная служба.
У ведамстве заявілі, што раніцай 14 верасня ў Булак-Башы Баткенскай вобласці былі выяўленыя памежнікі Таджыкістана, якія занялі баявыя пазіцыі на ўчастку мяжы ў парушэнне дасягнутых раней дамоўленасцяў.
«Ігнаруючы законныя патрабаванні кыргызскага боку пакінуць тэрыторыю, таджыкскія памежнікі адкрылі агонь», — гаворыцца ў паведамленні. У адказ кыргызскія памежнікі таксама адкрылі агонь. У памежнай службе сцвярджаюць, што таджыкскі бок прымяняе мінамёты.
«Па стане на 09:30 (06:30 па Мінску) 14 верасня 2022 года перастрэлка перыядычна пачынаецца і спыняецца», — дадалі ў памежнай службе. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых з кіргізскага боку няма. Бакі правялі тэлефонныя перамовы і плануюць вочную сустрэчу.





