У новым рэйтынгу краін свету, складзеным па індэксе чалавечага развіцця, Беларусь заняла 60-е месца са 191. У мінулай справаздачы яна была на 53-м месцы, у рэйтынгу 2020 года — на 50-м. У выніковым рэйтынгу Беларусь адносіцца да краіны з высокім узроўнем ІЧР — з паказчыкам 0,808 пры дапушчальным да 0,9.

Усе нашы суседзі, акрамя Украіны, у рэйтынгу займаюць больш высокія месцы: Польшча на 34-м, Літва на 35-м, Латвія на 39-м, Расія на 52-м. Украіна размясцілася на 77-й пазіцыі.

Топ-3 у рэйтынгу — Швейцарыя, Нарвегія і Ісландыя. 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0