Яўгену Гурынаву 34 гады, ён жыве ў Мінску. У 2011 годзе ён выпусціўся з БДУ, у 2018-м там жа абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Графства Эдэскае ў сістэме дзяржаваў крыжакоў (канец XI — сярэдзіна XII ст.)». Яго профільнай тэмай была гісторыя крыжакоў.
Апошнія гады ён працаваў каардынатарам праектаў фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «Анів». Гэта міжнародны фонд, які займаецца падтрымкай праектаў, звязаных з армянскай гісторыяй і культурай у рускамоўных краінах.
Сярод апошніх праектаў фонду ў Беларусі — кніга «Ваяры-армяне ў баях за Беларусь (1941-1944)». За ўдзел у праекце яго і іншых удзельнікаў узнагародзілі медалём «Маршал Баграмян», адной з найбольш пачэсных узнагарод Арменіі. Адбылося гэта 27 студзеня 2022 года.
Узнагароджанне медалямі «Маршал Баграмян». Яўген Гурынаў другі справа. Фота: «ВаенТВ».
Сілавікі закідаюць навукоўцу ўдзел у пратэстах. Па іх словах, на мужчыну заведзеная крымінальная справа.
Чытайце яшчэ:
Сцяпан Латыпаў: Пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом
Затрымалі адваката аднаго з палітвязняў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»
У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях





