Ноччу 13 верасня адбылося пасяджэнне Рады бяспекі Арменіі.

«На сустрэчы абмяркоўваліся далейшыя крокі, накіраваныя на супрацьдзеянне распачатым апоўначы агрэсіўным дзеянням Азербайджана супраць суверэннай тэрыторыі Арменіі. Прынятае рашэнне аб афіцыйным звароце да Расійскай Федэрацыі, у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Раду бяспекі ААН у мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў дачыненні да агрэсіі супраць суверэннай тэрыторыі Рэспублікі Арменія», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян таксама правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Арменія ўваходзіць у АДКБ нароўні з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам і Узбекістанам.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1