Карціна на дзевяціпавярховым доме ў Салігорску — вынік творчага ўзаемадзеяння «акадэмічных» і «вулічных» мастакоў. На сцяне працавалі вулічныя мастакі з супольнасці Urban Myths Яўген Сасюра і Леанід Ніфёдаў, а вось эскіз распрацавала мастак-графік Лізавета Пастушэнка, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У аснове кампазіцыі мурала «Нараджэнне» — класічная пара бацькоў — Неба і Маці-Зямлі. Бог Неба — стваральнік парадку ў Сусвеце. Яго вобраз звязваюць з чыстым дзённым небам і мудрасцю. Маці-Зямля — прамаці ўсяго жывога і найбольш паважаны ў міфалогіі жаночы вобраз.

Нетры Старобінскага радовішча, дзякуючы якому і паўстаў Салігорск — дар Маці-Зямлі. На карціне яе валасы нагадваюць узор пакладаў калійнай солі. Момант з'яўлення новага жыцця на карціне — метафара стварэння Салігорска. Зялёная стужка ў валасах Маці-Зямлі — сімвал імпульсу развіцця.

Раней муралы ў межах праекту былі створаныя ў Пінску, Віцебску, Полацку, Лідзе, Гродне, Бабруйску і Мазыры, Плануюцца праекты яшчэ ў трох гарадах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?