Паводле супрацоўнікаў ГУБАЗ, даныя мужчыны ім перадалі яго суседзі.
Верагодна, яму выстаўленыя абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Сілавікі кажуць, што знайшлі ў тэлефоне Дзмітрыя фотаздымкі, якія пацягнулі за сабой завядзенне крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках у 2020 годзе».
Сам Стасевіч кажа ў відэа, што хадзіў на Маршы, а таксама быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.





