Экіпаж судна быў загадзя папярэджаны пра міну, аднак з-за моцнага ветру і хваляў абясшкодзіць яе не здолеў.
На борце карабля ў момант выбуху знаходзіліся 75 вайскоўцаў, аднак ніхто з іх у выніку здарэння не пацярпеў.
«Плавучасць карабля не парушаная, а на борце няма сур'ёзных пашкоджанняў», — заявілі ў Міністэрстве абароны Румыніі.
Падобныя інцыдэнты ў гэтым рэгіёне сталі следствам расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ у заходніх водах Чорнага мора рознымі краінамі было абясшкоджана ўжо 28 дрэйфуючых мін.





