Асноўнай місіяй ядзерных сіл КНДР названа даць «варожым сілам дакладна ўсвядоміць, што ваенная канфрантацыя з КНДР прынясе гібель, і ўстрымацца ад спроб да агрэсіі і наступу, у выніку чаго стрымаць вайну».

Ядзерныя сілы падпарадкоўваюцца адзінаму камандаванню старшыні дзяржаўных спраў КНДР. Ён упаўнаважаны вырашаць усе пытанні, звязаныя з ядзернай зброяй.

«У выпадку стварэння пагрозы для сістэмы камандавання і кантролю над дзяржаўнымі ядзернымі ўзброенымі сіламі ад атакі варожых сіл аўтаматычна і неадкладна наносіцца паводле папярэдне складзенага аператыўнага плана ядзерны ўдар для знішчэння варожых сіл, уключаючы крыніцу правакацыі і яе камандны пункт», — гаворыцца ў законе.

Таксама прапісаныя выпадкі прымянення ядзернай зброі:

здзяйсненне або дапушчэнне аб набліжэнні атакі з дапамогай ЯЗ або іншай зброі масавага знішчэння супраць КНДР.

Здзяйсненне або дапушчэнне аб набліжэнні ядзернай і няядзернай атакі варожых сіл супраць кіраўніцтва дзяржавы і структуры камандавання дзяржаўнымі ядзернымі ўзброенымі сіламі.

Здзяйсненне або дапушчэнне аб набліжэнні смяротнай ваеннай атакі на важныя стратэгічныя аб'екты дзяржавы.

Неабходнасць прадухілення пашырэння і зацягвання вайны, правядзення аперацый па ўзяцці ініцыятывы ў вайне.

У непазбежным выпадку, калі можна рэагаваць толькі ЯЗ на ўзнікненне іншых абставін, якія выклікаюць катастрафічны крызіс для існавання краіны, бяспекі жыцця народа.

КНДР пры гэтым прымае на сябе абавязацельствы па нераспаўсюджванні ядзерных тэхналогій і ядзернай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2