Раніцай 7 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне ад супрацоўніка банка аб тым, што ў фінансавай установе выяўленая нястача грошай.
Паводле следства, 53-гадовая жанчына працавала ў адным з банкаў Віцебска і мела доступ да банкаўскага сховішча. Амаль сем гадоў яна выкрадала адтуль грошы. Для ўтойвання нястачы прыпісвала суму выкрадзеных грошай да старых купюр, якія захоўваліся ў тым жа сховішчы. Жанчына прысвоіла больш за 205 тысяч рублёў.
Яе затрымалі. Следчым яна расказала, што ўсе грошы патраціла. Дома ў яе быў праведзены ператрус, на яе маёмасць накладзены арышт.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 211 (прысваенне маёмасці, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Жанчыне пагражае да 12 гадоў калоніі.





