Гэтыя людзі ўзятыя пад варту ці асуджаныя да розных тэрмінаў зняволення за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.
Агульная колькасць людзей, якіх праваабаронцы прызналі ў Беларусі палітвязнямі, — 1331 чалавек.
Але ёсць яшчэ сотні людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, але па розных прычынах не маюць такога статусу.





