Створаны Святланай Ціханоўскай 9 жніўня Аб'яднаны пераходны кабінет прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Пастанову аб гэтым прыняў КДБ 30 жніўня. 5 верасня Кабінет быў уключаны ў адпаведны пералік.

«Група грамадзян, якія з'яўляюцца кіраўнікамі, стваральнікамі і ўдзельнікамі ініцыятывы «Аб'яднаны пераходны кабінет», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — сказана ў адпаведным спісе на сайце МУС.

Аб стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета — «калектыўнага выканаўчага органа» — Святлана Ціханоўская абвясціла 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь». У кабінет увайшлі Валерый Кавалеўскі, Павел Латушка, Аляксандр Азараў і Валерый Сахашчык. 

З 7 верасня яго прыярытэтнай задачай таксама абвешчаныя аднаўленне і абарона суверэнітэту Беларусі — пра гэта гаворыцца ў першай з пачатку працы пастанове Кабінета, выдадзенай у гэты дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1