Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманымі былым дырэктарам па маркетынгу крамы красовак «Снікерхэд» 28-гадовы Уладзімір Стасевіч (на фота — злева, ён нейкі час жыў у Грузіі, а пасля вярнуўся ў Беларусь), і дырэктарам гэтай крамы 32-гадовым Сяргеем Калядой.
«Снікерхэд» — адна з самых папулярных крамаў абутку ў Мінску. На кожную з яе старонак у сацсетках падпісаныя дзясяткі тысяч чалавек. Яна месціцца ў БЦ «Аляксандраўскі» на праспекце Пераможцаў.
Абодва мужчыны ягоныя сузаснавальнікі. Крама працуе больш за сем гадоў.
Сяргей Каляда нарадзіўся ў Магдэбургу ў 1990 годзе, пасля жыў у Жабінцы. Вучыўся у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, а пасля заснаваў уласны бізнэс.
Уладзімір Стасевіч родам з вёсцы Моталь Іванаўскага раёна. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным аргарным тэхнічным універсітэце. Больш за 10 гадоў займаецца ўласным бізнэсам.
Мужчын абвіначваюць у данатах на дапамогу пацярпелым падчас пратэстаў.
Магчыма, да іх прыйшлі праз тое, што яны ў свой час адкрыта апублікавалі пост пра гэта — іншых «зачэпак» сілавікі не прадставілі.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце яшчэ:
Панк-музыку з дзверцамі ад халадзільніка і ў кайданках затрымліваў сын Паўлічэнкі — BYPOL
Лукашэнка загаварыў пра амністыю, «перагібы» і «заклапочанасць многіх грамадзян»
«Азаронак задаваў пытанні, а ціхары паказвалі, каго браць». Распавядаем пра хапун на судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»





