Мера прынятая ў адказ на санкцыі супраць расіян і расійскіх кампаній. У спіс тых, каму забараняецца ўезд у Расію, таксама ўвайшлі высокапастаўленыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў краін — членаў ЕС, прадстаўнікі еўрапейскіх кампаній з сферы вытворчасці ўзбраенняў, задзейнічаных у пастаўках ваеннай прадукцыі ва Украіну.
Але імёнаў канкрэтных людзей МЗС не назваў.
«Адпаведная вербальная нота МЗС Расіі перададзеная ў прадстаўніцтва ЕС у Расіі», — паведамілі ў ведамстве.





