Відэа з затрыманым было распаўсюджанае 5 верасня. На відэа сілавікоў мінчук Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны надзетая чырвоная каска з Пагоняй, рукі — у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі цягнуць да аддзялення.
Канвой на кароткім відэа апрануты ў спартыўныя касцюмы, кепкі, а твары схаваў пад маскамі, з-пад якіх бачныя толькі вочы і нос.
Аднак BYPOL устанавіў супрацоўнікаў САХР Унутраных войск МУС. Сцвярджаецца, што гэта — Арцемій Паўлічэнка, сын Дзмітрыя Паўлічэнкі, а таксама Кірыл Барысік, які тройчы з'яўляўся пацярпелым па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.






Наступным разам ня варта пісаць нейкія свае чаканьні, якія зусім не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Там няма тых, каму сорамна
https://d16gbq1owzocfa.cloudfront.net/298701