Хутчэй за ўсё, расійскае войска плануе накіраваць свае асноўныя намаганні на наступ на Бахмут на Данбасе. Але камандзіры сутыкаюцца з дылемай, адзначае разведка: ім даводзіцца выбіраць, або разгортваць аператыўныя рэзервы для падтрымкі гэтага наступу, або абараняцца ад наступу Украіны на поўдні.

Шматлікія адначасовыя пагрозы, раскіданыя на 500 км адна ад іншай, правераць здольнасць Расіі каардынаваць аператыўны план і пераразмяркоўваць рэсурсы паміж некалькімі групоўкамі сіл, сцвярджаюць брытанцы.

Мінабароны Брытаніі адзначае, што на пачатку вайны Расія не змагла каардынаваць некалькі груповак сіл адразу, менавіта таму войска РФ паказала дрэнную выніковасць.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0