Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Пуцін падчас Усходняга эканамічнага форуму прыгразіў, што Расія спыніць пастаўку энерганосьбітаў у Еўропу.

«Ёсць кантрактныя абавязацельствы. Будуць прымацца нейкія рашэнні палітычнага характару, якія супярэчаць кантрактам? Ды мы іх проста выконваць не будзем. І наогул нічога пастаўляць не будзем, калі гэта супярэчыць нашым інтарэсам. У гэтым выпадку, эканамічным. Ні газ не будзем пастаўляць, ні нафту, ні вугаль, ні топачны мазут, нічога не будзем пастаўляць», — прыгразіў Пуцін.

Мы будзем поўнасцю выконваць нашы кантрактныя абавязацельствы. Але калі нехта паспрабуе нам нешта навязаць, то, хачу адзначыць, тыя, хто навязвае, не ў тым становішчы знаходзяцца сёння, каб дыктаваць нам сваю волю. Няхай адумаюцца. 

Але ў эканоміцы гэта ўсюды так, у тым ліку і ва ўнутранай эканоміцы. Калі вярнуцца да тых, пра каго вы казалі, пастаўляць нічога не будзем, як я сказаў, па-за рамкамі кантрактаў. Нічога навязанае рабіць не будзем. І нам застанецца толькі адно, толькі адно, як у вядомай рускай казцы, прыгаворваць: «Мерзні, мерзні, воўчы хвост».

Закранаючы вайну ва Украіне, Пуцін заявіў, што Расія нічога не страціла.

«Я думаю, што нічога мы не страцілі і нічога не страцім. З пункту гледжання набыцця, магу сказаць, што галоўнае набыццё — умацаванне нашага суверэнітэту, і гэта непазбежны вынік таго, што цяпер адбываецца», — заявіў Пуцін.

Пуцін чарговы раз сказаў, што Расія «нічога не пачала» з пункту гледжання ваенных дзеянняў, а «спрабуе іх скончыць».

«Пачаліся ваенныя дзеянні ў 2014 годзе, пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне тых, хто не хацеў нармальнага, мірнага развіцця і імкнуўся да падаўлення свайго ўласнага народа», — сказаў Пуцін.

Звярнуўся кіраўнік Расіі і да бізнэсоўцаў, заявіўшы, што папярэджваў іх пра магчымасць арышту і канфіскацыі актываў на Захадзе. 

«Я папярэджваў — я ім у свой час казаў — вы там набегаецеся, абараняючы свае інтарэсы. У іх там нешта арыштавалі, рахункі, лодкі і гэтак далей. Папярэджваў пра гэта», — сказаў прэзідэнт Расіі.

На яго думку, лепш бы лодкі трымалі ў Расіі, а грошы ўкладвалі ў развіццё расійскай інфраструктуры». У гэтым выпадку бізнэсоўцы «нічога б не страцілі, усё было б тут, на радзіме, і прыбытак бы атрымлівалі ад укладзеных грошай».

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
67
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
11