Судовы працэс вяла суддзя Алена Ананіч, паведамляе «Вясна».

Цімур Хайрулін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра 30 верасня 2021 года.

Да суда Цімур утрымліваўся ў следчай турме №8 у Жодзіне.

Суд пастанавіў прызнаць Хайруліна вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2,5 года калоніі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5