«Адзін з асноўных элементаў супрацоўніцтва з Кітаем цяпер — гэта фінансы. Тут праца ідзе вельмі актыўна і пазітыўна. Мы пераходзім у нашых плацяжах па даўгах на юані», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Па яго словах, у сітуацыі, якая складваецца, гэтая валюта для Беларусі з'яўляецца камфортнай. «Нягледзячы на тое, што крэдыты былі першапачаткова намінаваныя ў далярах, мы будзем разлічвацца ў юанях», — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Курс юаня да даляра адносна стабільны, таму Беларусь фінансава нічога не выйграе ад такой камбінацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0