Затрыманні ў цэнтры Мінска 27 лютага 2022 года

Затрыманні ў цэнтры Мінска 27 лютага 2022 года

«Напярэдадні Дня народнага адзінства (як вы ведаеце, адзначаецца 17 верасня) прапануецца абмеркаваць мэтазгоднасць амністыі», — сказаў у прысутнасці тэлекамер Аляксандр Лукашэнка. Такая прапанова, сказаў ён, агучаная «ў сувязі з заклапочанасцю многіх грамадзян краіны».

Ён адзначыў, што «сярод асуджаных ёсць самыя розныя людзі, у іх ліку выпадкова спатыкнуліся, якія ўчынілі злачынствы па неасцярожнасці, а таксама нязначныя злачынствы, уключаючы дзеянні пратэставай накіраванасці».

«За апошнія два гады ўсе паразумнелі. Асабліва ў месцах не гэтак аддаленых. Але гэта ўжо МУС зараз даложыць, яны і нясуць персанальную адказнасць за тых, хто будзе амніставаны.

Ды і працаваць з імі на волі. Калі гэтыя людзі раскаяліся, ўсталі на шлях выпраўлення, цалкам загладзілі сваю віну, да іх можна праявіць ласку. Прапаную абмеркаваць кола асоб, на якіх варта распаўсюдзіць амністыю», — дадаў Лукашэнка.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць патрэбным разгледзець канчатковы варыянт падрыхтаванага дакумента на спецыяльнай камісіі.

«Людзі яшчэ не адышлі ад таго 2020 года. Часам і перагібы дапускаюцца з боку нашых прыхільнікаў: «Усіх мачыць, саджаць і гэтак далей». Ведаеце, адзінства ў грамадстве гэта ніколі не дадавала. Але тым не менш проста адысці ад гэтага пытання і не чуць гэтых людзей — так не будзе», — сказаў Лукашэнка.

«Але пры гэтым я хачу падкрэсліць: падпісваць мне. Таму майце на ўвазе, усё, што я сказаў, па духу павінна адпавядаць. Мы не можам налева і направа адпускаць усіх. Хто павінен сядзець у турме, павінен сядзець. Але яшчэ раз падкрэсліваю, ёсць людзі, якіх мы свабодна можам вызваліць датэрмінова. Паслабленні дапушчальныя толькі ў дачыненні да тых, хто рэальна гэтага заслугоўвае. Бандыты і экстрэмісты не з гэтай серыі! Асабліва тыя, якія спрабавалі пад адхон пусціць нашы цягнікі, рыхтавалі тэрарыстычныя акты», — сказаў Лукашэнка.

Сярод палітзняволеных — бібліятэкарка Юлія Лаптановіч і яе муж, будаўнік, Ігар з Белавусаўшчыны пад Пружанамі. Трое іх дзяцей засталіся на руках бабы з дзедам

Сярод палітзняволеных — бібліятэкарка Юлія Лаптановіч і яе муж, будаўнік, Ігар з Белавусаўшчыны пад Пружанамі. Трое іх дзяцей засталіся на руках бабы з дзедам

Клас
7
Панылы сорам
85
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
98