З 640 млрд даляраў, якія ЦБ РФ меў перад пачаткам вайны, каля паловы трапілі пад першую хвалю заходніх санкцый. Гэта даляры, еўра, японскія ены, брытанскія фунты, а таксама аўстралійскія і канадскія даляры. У красавіку пад санкцыі трапіла золата.

Каля 2,3 тысячы тон захоўваюцца ў Расіі і не могуць быць арыштаваныя, але прадаць іх за мяжу вельмі праблематычна.

Цяпер жа каля 100 мільярдаў даляраў з апошніх не замарожаных рэзерваў апынуліся ў кітайскім «капкане». Варта адзначыць, што са студзеня да 1 жніўня расійскія рэзервы ўпалі з 640 да 579 мільярдаў даляраў.

Клас
32
Панылы сорам
1
Ха-ха
46
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1