Як распавялі ў МНС, прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём. Кампанія дзяцей, гуляючы ў полі, вырашыла паэксперыментаваць з агнём — дзеці пачалі падпальваць запалкі і кідаць у салому. У нейкі момант салома ўспыхнула, а агонь вокамгненна стаў распаўсюджвацца.
Дзеці паспрабавалі патушыць пажар сваімі сіламі, але не змаглі, спалохаліся і ўцяклі.
Усяго згарэла 135 тон.





