Як вядома «Нашай Ніве», першы раз з дзіўнымі сімптомамі Сахашчык трапіў у бальніцу неўзабаве пасля заканчэння беларускай канферэнцыі ў Вільні

Пасля гэтага было некалькі сустрэч у ЕС, візіт ва Украіну. Па вяртанні, як нам вядома, у яго пачалі праяўляцца дзіўныя сімптомы, кульмінацыяй чаго стаў выпадак тыднёвай даўніны — палітык страціў прытомнасць за рулём. На шчасце, з ім ехаў сын, ён перахапіў руль і спыніў машыну. Гэта засцерагло ад аварыі. 

З улікам наяўнасці дзіўных сімптомаў, такіх, як бяссонніца і крытычна зніжаная працаздольнасць, блізкія да Сахашчыка людзі дапускаюць, што прычынай можа быць атручванне. 

Як нам вядома, праверка гэтай версіі плануецца ў знакамітай берлінскай клініцы «Шарытэ», дзе ў свой час быў на рэабілітацыі расійскі палітык Аляксей Навальны. 

Разам з гэтым, паплечнікі звяртаюць увагу на стан павышанай эмацыйнай мабілізацыі падпалкоўніка Сахашчыка ў апошні час, што было выклікана работай і сямейнымі абставінамі. Гэта таксама магло выклікаць праблемы са здароўем. 

Варта адзначыць, што апошнім часам лукашэнкаўскія прапагандысты адкрыта пагражалі прадстаўнікам дэмакратычных сіл за мяжой.

Чытайце таксама: Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Валерый Сахашчык — аўтарытэтны беларускі ваенны, былы камандзір брэсцкіх дэсантнікаў, які вырашыў далучыцца да руху за законнасць і перамены. 

У новаствораным Аб'яднаным кабінеце ён заняў месца прадстаўніка па абароне. 

Лічыцца, што ён — стваральнік і натхняльнік палка «Пагоня», касцяк якога складаюць былыя байцы сілаў спецыяльных аперацый Беларусі. 

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
12
Ого
37
Сумна
18
Абуральна
104

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?