«Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забываліся. Дзякуй усім, хто піша цяпер — прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй.

Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца, і ў тое, што адбываецца з Кацяй. Я спадзяваюся, што ўсё ж хутка скончыцца. 

Вы — неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі — я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!»

Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым з «Плошчы перамен». Яна цалкам адбыла пакаранне і ў суботу выйшла на волю. Кацярыну Андрэеву падчас знаходжання ў калоніі асудзілі дадаткова на восем гадоў за «здраду радзіме».

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0