Фота: СТО Арт
Па словах мастака, яго праца сімвалізавала заклік да мірнага ўрэгулявання адносін паміж дзвюма краінамі, і ён не хацеў нікому прычыніць боль, паведамляе «Бі-бі-сі».
Але некаторыя параўналі фрэску з расійскай прапагандай.
Сітан, вядомы ў арт-свеце пад нікам CTO, папрасіў прабачэння за сваю працу, заявіўшы, што яна была «нязграбнай», і дадаўшы, што ён не думаў, «што яна будзе так дрэнна ўспрынятая».
Крытыкі казалі, што яго праца дэманструе ілжывую маральную роўнасць двух бакоў.
«Што б людзі падумалі, калі б на фрэсцы былі намаляваныя пары гвалтаўнік і ахвяра?» — абурыўся сустаршыня аўстралійскай Федэрацыі ўкраінскіх арганізацый Стэфан Раманіў.
Пасол Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка назваў твор Сітана «вельмі абразлівым для ўсіх украінцаў».
Сітан сказаў, што не спаў да 03:00 па мясцовым часе ў панядзелак, зафарбоўваючы фрэску.





