Мужчыну абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў КК:

— ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзейснены паўторна;

— ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

— ч. 1 арт. 295−1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Паводле следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы «БелТол» па збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне.

Пра затрыманне Трубіна стала вядома летась у жніўні. Да суда яго змясцілі пад варту. Нанесеная Трубіным шкода папярэдне склала 450 тысяч рублёў, паведамляў СК.

У сваёй матывацыі абвінавачаны, як заяўляла следства, кіраваўся заклікамі розных інтэрнэт-рэсурсаў аб нанясенні шкоды інфраструктуры.

Ілля Трубін — былы супрацоўнік КДБ, мае дваіх дзяцей.

На першым судовым пасяджэнні паводле прапановы абвінавачання працэс над ім зрабілі закрытым.

Нядаўна стала вядома, што суддзя Дзмітрый Крывела пакараў Трубіна 16 гадамі зняволення.

Раней абвінавачанага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
34