Нягледзячы на неабходнасць стрымлівання нядаўніх украінскіх наступальных дзеянняў, асноўнымі намаганнямі Расіі ва Украіне, цалкам верагодна, застаецца наступальная аперацыя на Данбасе, мяркуюць у брытанскай разведцы.

Асноўнымі напрамкамі расійскага наступу на Данбасе застаюцца Аўдзееўка (пад Данецкам) і Бахмут (60 км на поўнач). На гэтым участку расійскія вайскоўцы дамагліся найбольшага поспеху, але яны па-ранейшаму прасоўваюцца не больш чым на 1 км на тыдзень (у кірунку Бахмута), сцвярджаецца ў зводцы.

Палітычнай мэтай аперацыі ў Данбасе амаль з вялікай верагоднасцю застаецца захоп усёй Данецкай вобласці, што дазволіла б Крамлю абвясціць аб «вызваленні Данбаса», мяркуюць аўтары справаздачы, хоць расійскія сілы неаднаразова парушалі тэрміны дасягнення гэтай мэты.

Генштаб Узброеных сіл Украіны 1 верасня сцвярджаў, што Уладзімір Пуцін загадаў выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці да 15 верасня, нагадвае брытанская разведка. Яе эксперты лічаць дасягненне гэтай мэты малаверагодным. Яны кажуць, што гэта яшчэ больш ускладніць планы Расіі па правядзенні рэферэндумаў аб далучэнні акупаваных тэрыторый да Расійскай Федэрацыі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2