З кожным годам беларусы ўсё больш актыўна дзейнічаюць на літоўскім рынку нерухомасці. Калі ў 2018 годзе яны набылі 270 аб’ектаў, то летась — амаль у два разы больш. Падобная сітуацыя і сярод грамадзян Расіі.
Прычыны падобнай статыстыкі — пагаршэнне сітуацыі ў гэтых краінах, з-за чаго людзі пераязджаюць у Літву і перавозяць бізнэсы. У якасці прыкладу прыводзіцца кампанія Wargaming, якая летась набыла для работнікаў 76 кватэр у Вільні.
Некаторыя эксперты называюць тэндэнцыю «Траянскім канём».





