Украінскі сцяг над бальніцай у гарадскім пасёлку Высакаполле на Херсоншчыне
«Хачу падзякаваць сёння байцам 63-га батальёна 103-й брыгады тэрабароны, якія забяспечвалі вынік у Данецкай вобласці. Вызвалены населены пункт. 54-я брыгада на кірунку Лісічанск — Северск таксама зрабіла добрыя крокі, прасунуліся наперад, занялі пэўныя вышыні.
Хачу адзначыць таксама 42-і асобны мотапяхотны батальён. Дзякуючы яго гераічным дзеянням вызваленыя два населеныя пункты на поўдні нашай дзяржавы», — сказаў Зяленскі.
Чытайце таксама:
Расійскія войскі адступілі з Высакаполля
Украінцы пашырылі плацдарм пад Херсонам, атакуюць пад Запарожжам





